Створаны "Клуб журналістаў "Польшча-Беларусь"
У Беластоку ў мінулыя выхадныя створаны супольны клуб польскіх і беларускіх журналістаў. Гэта была ініцыятыва Цэнтру грамадзянскай адукацыі "Польшча-Беларусь".
У Беластоку ў мінулыя выхадныя створаны супольны клуб польскіх і беларускіх журналістаў. Гэта была ініцыятыва Цэнтру грамадзянскай адукацыі “Польшча-Беларусь”.
У першым спатканні клубу ўдзельнічалі супрацоўнікі беластоцкіх рэдакцыяў, журналісты з Гродна, Гродзенскай вобласці і Мінску.
Гаворка ішла пра тое, як асвятляюцца беларускія падзеі ў польскіх медыя, а таксама пра ўмовы працы і праблемы тых, хто працуе ў Беларусі ў незалежных выданнях і піша для інтэрнэт-сайтаў.