Міліцыя адмовілася ўзбуджаць справу супраць журналісткі "СТВ" па зыску пратэстанцкай царквы


Упраўлення ўнутраных спраў Цэнтральнага раёна Мінска адмовілася ўзбуджаць крымінальную справу па зыску пратэстанцкай царквы "Новае жыццё" аб абароне гонару і дзелавой рэпутацыі да журналісткі "Сталічнага тэлебачання" Л.Джураевай, аўтара тэлерэпартажаў аб дзейнасці гэтай царквы.

Упраўлення ўнутраных спраў Цэнтральнага раёна Мінска адмовілася ўзбуджаць
крымінальную справу па зыску пратэстанцкай царквы “Новае жыццё” аб абароне гонару і дзелавой рэпутацыі да журналісткі “Сталічнага тэлебачання” Л.Джураевай, аўтара тэлерэпартажаў аб дзейнасці гэтай царквы.

Царква “Новае жыццё” патрабавала таксама прыцягнуць да адказнасці ўдзельнікаў рэпартажаў Л.Джураевай – начальніка аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Мінгарвыканкама А. Рабіцавай і кандыдата гістарычных навук І.Янушкевіча.

У дзеяннях асоб, узгаданых у зыскавай заяве “адсутнічаюць прыкметы якога-небудзь злачынства”, – сцвярджаецца ў афіцыйным адказе ад 8 снежня за подпісам начальніка УУС Цэнтральнага раёна В. Сінякова.

"Мы лічым гэтыя рэпартажы паклёпніцкімі, паколькі факты, выкладзеныя ў іх, не адпавядаюць рэчаіснасці і носяць правакацыйны характар, – заявіў юрыст царквы Сяргей. – У выніку грубага мантажу маіх слоў у рэпартажы СТВ прагучала выказванне, сэнс якога зводзіцца да таго, што ўсе ўдзельнікі акцыі пратэсту абавязваюцца галадаць да смяротнага зыходу”.

Рэпартажы Л.Джураевай выйшлі ў эфір “СТВ” 14 і 15 кастрычніка. Менавіта ў гэтыя дні вернікі пратэстанцкай канфесіі трымалі галадоўку ў знак пратэсту супраць канфіскацыі гарадскімі ўладамі будынку царквы.