Вэб-сайту Радыё "Свабода" – 8 гадоў


Інтэрнэт-старонка Беларускай службы Радыё "Свабода" ўпершыню пабачыла свет 10 снежня 1998 года.

Інтэрнэт-старонка Беларускай службы Радыё “Свабода” ўпершыню пабачыла свет 10 снежня 1998 года.

Напачатку наш сайт быў сціплы – там выстаўлялася ўсяго па 5-10 найважнейшых паведамленняў дня. Цяпер жа ён змяшчае практычна ўсе тэксты, якія гучаць у нашым радыёэфіры, а таксама і тыя, якія рыхтуюцца спецыяльна для інтэрнэту. Колькасць штодзённых абнаўленняў сягае 50-ці і нават болей. Сайт абнаўляецца кругласутачна, – паведамляецца сёння на сайце Радыё “Свабода”.

Колькасць наведнікаў з тых часоў павялічылася ў сотні разоў. Сёлета бывалі дні, калі на сайт заходзіла па 30 тысяч чалавек. У студзені сайт перасягнуў рубеж у 1 мільён праглядаў старонак у месяц, а ўжо ў сакавіку было 3 мільёны праглядаў.

Штотыдзень праводзяцца онлайн-канферэнцыі. На сайце існуе электронная бібліятэка выдадзеных беларускай службай кніг, штодзень рэпартажы ілюструюцца фотаздымкамі.

Праз сайт можна слухаць "Свабоду" і спампоўваць файлы ў МР3 плэеры. А ў апошнія два месяцы змяшчаць і відэаролікі, якія ілюструюць падзеі ў Беларусі і свеце.

Сёння вэб-сайт Беларускай “Свабоды” – гэта самастойная вяшчальная платформа.