Сёння "Нашай Ніве" - 100 гадоў


Сто гадоў таму ў Вільні выйшаў першы нумар газеты "Наша Ніва". За гэты час газета зрабіла неацэнны ўнёсак у развіццё беларускага грамадства, нацыянальнай самасвядомасці, культуры і мовы. Пласт гісторыі Беларусі пачатку 20-га стагоддзя назвалі нават "нашаніўскім перыядам".

Сто гадоў таму ў Вільні выйшаў першы нумар газеты “Наша Ніва”. За гэты час газета зрабіла неацэнны ўнёсак у развіццё беларускага грамадства, нацыянальнай самасвядомасці, культуры і мовы. Пласт гісторыі Беларусі пачатку 20-га стагоддзя назвалі нават “нашаніўскім перыядам”.

Сёння, прайшоўшы праз выпрабаванні розных уладаў, газета выходзіць і нясе людзям словы праўды.

Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” мае гонар павіншаваць сёння сапраўдную беларускую газету са 100-гадовым юбілеем.

Ад імя ўсіх сяброў нашай арганізацыі шчыра жадаем калектыву “Нашай Нівы” здзяйснення творчых планаў, новых цікавых тэм, адданых чытачоў, сумленных чыноўнікаў на вашым працоўным шляху, невычарпальных маральных і фізічных сіл у нашым нялёгкім змаганні за права быць прафесійнымі журналістамі і, канешне, адзначыць яшчэ не адзін такі юбілей!