Адбылося чарговае пасяджэння суда па зыску да газеты "Витебский курьер М"


Сёння ў Кастрычніцкім судзе Віцебска завяршылася чарговае пасяджэнне па зыску да недзяржаўнай газеты "Витебский курьер М"

Сёння ў Кастрычніцкім судзе Віцебска завяршылася чарговае пасяджэнне па зыску да недзяржаўнай газеты "Витебский курьер М", адбыліся спрэчкі бакоў. Судовае рашэнне па справе будзе абвешчана заўтра ў 10 гадзін раніцы.

Нагодай зыска віцябляніна Аляксандра Данілава аб абароне гонару і дзелавой рэпутацыі да газеты стаў артыкул у нумары ад 14 красавіка 2006 года пад назвай "Плошча Свабоды для вузкага кола асоб", у якім аўтар Сцяпан Старажыл выказвае меркаванне, што рашэнне гарвыканкама аб адводзе зямельнага ўчастка грамадзяніну А. Данілаву для будаўніцтва Цэнтра моладзевага адпачынку скараспелае і прынятае насуперак закону.

Аляксандр Данілаў патрабуе праз суд абвяржэння інфармацыі і, у якасці кампенсацыі за маральны ўрон, 30 мільёнаў рублёў з заснавальніка газеты "Витебский курьер М" і 5 мільёнаў з аўтара артыкула.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"