Пінская міліцыя вярнула "Народную волю"
У Пінску міліцыя вярнула адабраныя нумары газеты "Народная воля" распаўсюджвальніку недзяржаўнай прэсы Аляксандру Рамановічу паля таго, як ён звярнуўся ў гарадскую пракуратуру і да кіраўніцтва Пінскага ГАУС са скаргай на незаконныя дзеянні супрацоўніка міліцыі.
У Пінску міліцыя вярнула адабраныя нумары газеты "Народная воля" распаўсюджвальніку недзяржаўнай прэсы Аляксандру Рамановічу паля таго, як ён звярнуўся ў гарадскую пракуратуру і да кіраўніцтва Пінскага ГАУС са скаргай на незаконныя дзеянні супрацоўніка міліцыі. Заяву разглядзелі і 17 жніўня, праз тыдзень пасля інцыдэнту, 261 асобнік газеты вярнулі ўладальніку.
Нагадаем, што затрымалі А. Рамановіча 10 жніўня, калі ён бясплатна раздаваў выданне ў цэнтры горада на вуліцы Ленінградскай.
Нумары "Народнай волі" ўжо трапілі да пінскіх чытачоў. Праўда, з вялікім спазненнем.
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"