Галоўнага рэдактара часопіса "Magazyn Polski na uchodzstwie" выклікалі на допыт
Галоўны рэдактар часопіса "Magazyn Polski na uchodzstwie" Андрэй Пачобут быў выкліканы ўчора павесткай у аддзел барацьбы з эканамічнай злачыннасцю Ленінскага РУУС Гродна для сведчання.
Але - са слоў журналіста - следчага цікавілі два пытанні: хто і якім чынам фінансуе выданне часопіса, і ці на самай справе польскія журналісты перадавалі грошы (2500 долараў) спадару Андрэю для выплаты штрафу за ўдзел у пікеце ў падтрымку газеты "Glos znad Niemna".
"Паколькі выклікалі мяне ў якасці сведкі, але па зместу пытанняў гэта размова больш нагадвала допыт мяне асабіста, я скарыстаўся правам не сведчыць супраць сябе і адмовіўся даваць паказанні", - расказаў Андрэй Пачобут. Аб гэтым быў складзены пратакол, а на развітанне рэдактара ў аддзяленні міліцыі папярэдзілі, што справа ў адносінах рэдакцыі часопіса і яго асабіста вылучана ў асобнае чыненне. Што гэта азначае не патлумачылі.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"