Размяркоўваць радыёчастоты будзе Савет Бяспекі
Дзяржаўная камісія па радыёчастотах будзе створана пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь. Адпаведны ўказ падпісаў учора прэзідэнт А.Лукашэнка. Гэта робіцца "з мэтай удасканалення сістэмы дзяржаўнага рэгулявання ў галіне размеркавання радыёчастотнага рэсурса і карыстання ім", - сцвярджаецца ва ўказе.
Згодна з дакументам, структура што ствараецца пры Савеце Бяспекі будзе надзелена "паўнамоцтвамі па змяненні і спыненні дзейнасці раней прынятых рашэнняў Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах, дзеючай пры Міністэрстве сувязі і інфармацыі". А аналагічная камісія пры Міністэрстве сувязі і інфармацыі, створаная ў 1994 годзе Саветам Міністраў, павінна быць ліквідавана.
Старшынёй камісіі, склад якой зацверджваецца указам, прызначаны намеснік Дзяржаўнага сакратара савета Бяспекі Юрый Крывашэеў.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"