Распаўсюджвальнік недзяржаўнай прэсы зноў затрыманы ў Віцебску міліцыянерамі


3 ліпеня грамадскі актывіст Алесь Мудрычэнка быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі на плошчы Свабоды з рэкламным шчытом недзяржаўнай газеты "Витебский курьер М".

3 ліпеня грамадскі актывіст Алесь Мудрычэнка быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі на плошчы Свабоды з рэкламным шчытом недзяржаўнай газеты "Витебский курьер М". На шчыце быў надпіс "Тут і цяпер, "ВК" скрозь і ўсюды" на бел-чырвона-белым фоне. У Кастрычніцкім РАУС на спадара Мудрычэнку склалі пратакол і праз некалькі гадзін адпусцілі, а шчыт забралі нібы для экспертызы, - паведамляе газета "Витебский курьер М".

А. Мудрычэнка распаўсюджвае недзяржаўныя газеты ў Віцебску. Нагадаем, што 26 чэрвеня яго ўжо затрымлівалі супрацоўнікі аховы парадку, пасля чаго ён быў аштрафаваны на адну базавую велічыню.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"