Уключаць дыктафон усе ўмеюць. А мазгі?
Днямі, рыхтуючы на Naviny.by артыкул да гадавіны Плошчы, ваш пакорлівы слуга прафільтраваў масу датычных да тэмы публікацый. І з прыкрасцю пераканаўся: грунтоўнай і разам з тым выразнай, даходлівай аналітыкі ў гэтым моры — лічаныя кроплі...
Днямі, рыхтуючы на Naviny.by артыкул да гадавіны Плошчы, ваш пакорлівы слуга прафільтраваў масу датычных да тэмы публікацый. І з прыкрасцю пераканаўся: грунтоўнай і разам з тым выразнай, даходлівай аналітыкі ў гэтым моры — лічаныя кроплі.
Безліч фактуры (аднак пераважна павярхоўнай); багата дэталізаваных (але, канечне ж, вельмі суб’ектыўных) успамінаў; адно на адно налазяць стэрэатыпныя заклінанні — і пры гэтым страшэнна бракуе асэнсавання.
У прынцыпе, тое ж можна сказаць пра асвятленне у айчынных медыях практычна любой тэмы: бракуе кваліфікаванай аналітыкі.
А. Класкоўскі
Чаму аналітыка не ў фаворы?
Пра якасную аналітыку ў дзяржаўных СМІ казаць увогуле не выпадае. Нават калі ў аўтара нармальна працуюць мазгі, ён не ў стане вырвацца за чырвоныя сцяжкі ідэалагічных табу. Бо адразу ж па гэтых самых мазгах атрымае.
Даюць па мазгах і незалежнай прэсе. Але падаецца, што галоўная праблема не ў гэтым. «Мы ленивы и нелюбопытны», — вось дзе тормаз, калі казаць фразай расійскага класіка Пушкіна.
Заўжды прасцей уключыць дыктафон, чым мазгі. Таму на газетных палосах і на сайтах пануюць сырыя інтэрв’ю, а каронны адказ на ўсе прэтэнзіі рэдактара: чаму гэнак дубова, дзе ж бляск, дзе думка? — у вуснах аўтара гучыць наступным чынам: «Дык ён (маецца на ўвазе суразмоўца. — А.К.) так сказаў!».
Аўтар, такім чынам, выступае ў ролі трымальніка дыктафона ці стэнаграфіста. Прычым нярэдка — кепскага стэнаграфіста, бо і тут няма прафесійных навыкаў, паспешлівыя каракулі пастфактум расшыфроўваюцца
Але нават калі журналіст не раздзяўбай, ён часта ідзе па шляху найменшага супраціву, даючы пашыраную заметку, гумовае інтэрв’ю ці штампаваны набор лозунгаў замест таго, каб заглыбіцца ў тэму і згенераваць якасны аналітычны прадукт.
Так, з апошнім ваш пакорлівы слуга, стары рэдактар, сутыкаўся не аднойчы, замаўляючы артыкулы рэпарцёрам, што напісалі два вазы і цэбар цалкам прафесійных зацемак. Дык вось, аўтар хапаецца за магчымасць бліснуць у новым жанры — і здае табе… піханую пальцам кілбасу з фрагментаў раней напісаных зацемак. Аказваецца, узняцца над інфармацыйнай плынню нават у межах тэмы, на якой зубы з’еў, — шалёна складаная задача.
Так што адна з высноў: аналітыцы трэба элементарна навучаць. Прычым і некаторых
Барыкадная журналістыка псуе прафесіяналізм
Калі я за савецкім часам вучыўся на журфаку, то выкладчыкі афіцыйна выкарыстоўвалі абрэвіятуру СМІП — сродкі масавай інфармацыі і прапаганды. Прычым акцэнт рабіўся менавіта на прапаганду. Сёння адыёзную абрэвіятуру прыхавалі, але сутнасць не змянілася. Беларуская дзяржава бачыць ў журналістах найперш прапагандыстаў, ідэалагічную абслугу. У шэрагу недзяржаўных СМІ таксама культывуецца ў значных прапорцыях журналістыка, якую я называю барыкаднай. Гэта калі наперадзе ідзе місія клеймавання самі ведаеце якога рэжыму.
Канечне, сістэму, каторая душыць свабоду прэсы, любы нармальны журналіст любіць як сабака кій. Але ж акрамя эмоцый ёсць прафесійная місія. І ты ўжо, калі ласка, выбірай: або на барыкаду, або працуй па канонах свайго, журналісцкага рамяства.
Я далёкі ад схаластычных заклікаў кшталту: будзьма заўжды аб’ектыўнымі! Дыстылявана аб’ектыўнай аналітыкі не бывае (яшчэ болей, поўнай аб’ектыўнасці немагчыма дасягнуць нават у інфармацыйных жанрах).
Калі чыноўнікі ці нейкія марсіянскія маралісты дзяўбуць: пішыце толькі аб’ектыўна! — яны патрабуюць немагчымага. Хай, дарэчы, тыя важныя чыны зірнуць спачатку на «сваю», дзяржаўную прэсу, што цынічна замоўчвае ўсё нявыгаднае для ўлады і мочыць
Урэшце, ёсць розныя жанры. Важна выразна падзяляць факты і каментары. Факты — святое, ацэнкі ж, каментары — ваша поўнае права. Вы, напрыклад, уяўляеце сабе аб’ектыўную аўтарскую калонку? Аб’ектыўны блог (а зараз жа гэта мода ахапіла многія рэсурсы)? Тут фішка — акурат у таленавітым суб’ектывізме! А можа быць аб’ектыўны фельетон, памфлет? Ці для вас, панове ментары, толькі сатыра
З іншага боку, паміж аналітыкай (асабліва ў яе публіцыстычнай іпастасі) і прапагандай — тонкая мяжа. І важна яе не перакрочыць.
Аўтар аналітычнага матэрыялу мае поўнае права на сваю пазіцыю. Іншая рэч, што даводзіць яе трэба доказна. Не замбаваць чытача, не накідаць яму свой пункт погляду, а выбудоўваць моцны ланцуг аргументаў.
Вось у гэтым ключавое адрозненне між аналітыкай і прапагандай. Прапагандыст загадзя мае ўстаноўку і ўбівае яе у масавую свядомасць. Калі факты не лезуць у пракрустаў ложак ягонай канцэпцыі — тым горай для фактаў. У той самы час
Выключна важным для якаснай аналітыкі мне падаецца і прагнозны складнік. Проста агаліць нейкую праблему, чарговы раз раздраконіць рэжым — гэта яшчэ не найвышэйшы пілатаж. Разумны чытач (а мы ж хочам працаваць дзеля такога, хіба не?) ужо трохі стаміўся ад дэвальваванага пафасу, вербальнага размазвання па сценцы. Яму цікавей, калі абмалёўваюцца і магчымыя сцэнары. Сёння ж па вялікім рахунку гаворка ідзе — вось тут без усялякага пафасу, літаральна — пра лёс Беларусі, што апынулася ў гістарычных жорнах: з адрэзаным крылом заходняга палітычнага вектару, з падсаджанай на
Эксклюзіўны тавар, а не шырспажыў
Што да рэгіянальных рэдакцый, то там, бывае, разважаюць так: ну, магутныя аналітычныя ды публіцыстычныя калонкі — гэта прэрагатыва сталічных мэтраў, мы ж людзі маленькія, у сваёй глыбінцы з акуламі пяра канкураваць не можам. Ды і чытач у нас не такі вытанчаны.
Так, згодны: мясцоваму выданню не варта слепа капіяваць цэнтральны перыёдык. Напрыклад, эпігонскімі міжнароднымі аглядамі па схеме: Чэмберлен — галава, я б яму палец у рот не паклаў. У рэгіянальнай прэсы — свой маштаб і свой цымус. Можна — і варта! — рабіць аналітычныя бомбы за кошт мясцовай спецыфікі, блізкасці падзей, героеў і праблем да чытача.
Разам з тым, як адзначаюць медыйныя аналітыкі, сучаснае тэлекамунікацыйнае асяроддзе дае аднолькавыя шанцы на атрыманне інфармацыі як сусветным агенцтвам, так і рэгіянальным СМІ. Інфармацыя стала роўнадаступнай. І дзеля падрыхтоўкі сенсацыйнага матэрыялу часта дастаткова намацаць сувязі паміж агульнавядомымі фактамі, нестандартна і глыбока іх асэнсаваць.
Умелы аналітык можа разгарнуць канцэпцыю, абапіраючыся і на дробны, здавалася б, факцік. Важна адчуць за ім тэндэнцыю, заканамернасць. Ухапіўшыся за адно звяно, можна выцягнуць цэлы ланцуг. Рэцэпт просты: уключаць мазгі!
На жаль, сёння аналітыка ў нашых медыях
«Незалежна ад мовы і стылю вашага артыкула, у ім неабходная прысутнасць трыадзінства: этаса, логаса і пафаса. Этас падтрымлівае норавы, логас прэзентуе аргументы, а пафас надае імпэту», — так фармулюе журналіст і медыйны эксперт Аляксандр Ражкоў з Казахстана.
Нарэшце, сапраўдная аналітыка мусіць быць проста таленавітай, літаратурна вытанчанай. Паўнакроўная аналітыка — гэта і крэатыўны загаловак, і моцны, выразны аўтарскі стыль, і паліфанія думак, і стэрэаскапічны погляд на праблему, і момант парадаксальнасці. Гэта эксклюзіўны тавар, а не шырспажыў!
Трэба ведаць, як
І зноў вернемся да праблемы навучання. Нармальнай аналітычнай журналістыцы ў Беларусі практычна ніхто не вучыць і сёння. Інстытут журналістыкі БДУ скаваны дамінантай дзяржаўнай ідэалогіі. ЕГУ у Вільні? Так, там ёсць цікавыя напрацоўкі, выкладаюць моцныя практыкі, але туды не кожны ахвочы дапне. І потым, многія выпускнікі з вядомых палітычных прычын мусяць шукаць працу за межамі Беларусі.
Пэўныя захады робяцца БАЖам. Але патрэбна сістэмнае навучанне. Не фрагментарныя трэнінгі, а цыклы, курсы. У тым ліку з выкарыстаннем інтэрнету. ЕГУ, дарэчы, мае вялікі досвед дыстанцыйнага навучання цераз Сеціва: ёсць што пераняць.
У публічнай прасторы нашага прафесійнага звязу варта часцей дыскутаваць аб праблемах стварэння якаснага аналітычнага кантэнту.
Увогуле, годзе ўжо недзяржаўнай прэсе жыць пад лозунгам «вайна ўсё спіша». Настаў час клапаціцца пра якасць журналістыкі. І адпаведная БАЖаўская кампанія — акурат тое, што трэба. Трэба толькі, каб кампанія стала ўстойлівым трэндам.
Дарэчы, рызыкну прамовіць адну апакрыфічную рэч. Наспела, я мяркую, і неабходнасць трохі скарэктаваць крытэры вылучэння на розныя прэстыжныя прэміі. Гонар і слава
І пры канцы асобна скажу два словы пра аналітыку ў Сеціве. Можна аспрэчыць падыход некаторых калег: сайты — для гарачай інфы, для каментароў жа — газетны аркуш. Акурат хуткая таленавітая аналітыка можа стаць маторам раскруткі анлайнавага рэсурса.
Калі ваш пакорлівы слуга разам з калегамі распачынаў у 2002 годзе праект Naviny.by, то мы адразу вырашылі зрабіць фішкай менавіта звышаператыўныя каментары ды артыкулы. І пераканаліся: калі каментар на сайце б’е ў яблычак, калі зроблены па гарачых слядах анлайнавы артыкул выразна, пераканаўча разгортвае подбіўку падзеі, то такая публікацыя дае выбуховы эфект, становіцца хітом, масава перадрукоўваецца (адно што не заўсёды са спасылкай, але сеціўная этыка — гэта ўжо асобная вялікая тэма).
Карацей, у сеціўнай аналітыкі — каласальны патэнцыял. Аднак жа зноў — калі ўключаць мазгі, а не копіпасціць.
Уключаць мазгі трэба і ў анлайне, і ў афлайне. І вечна стрэсанутаму рэдактару, і забранзавеламу мэтру пяра, і паспешліваму
Уключаць мазгі! — гэта, калі хочаце, універсальны дэвіз для