Як пісаць пра маленькіх людзей? Парады журналістам (Прэзентацыя)
Працягваючы цыкл
Працягваючы цыкл
Дзеці, праблемы аховы дзяцінства, умовы іх развіцця, адукацыі — лічыцца, што такія тэмы больш цікавяць прадстаўнікоў «дзіцячай прэсы». «Сур’ёзныя» выданні звычайна занятыя палітыкай, эканомікай, «сацыялкай»…
Між тым, з тымі, каго прынята называць «кветкамі жыцця», журналісты сустракаюцца часцей, чым могуць уявіць сабе. Узяць, напрыклад, сітуацыю вакол сям’і былога кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава, журналісткі Ірыны Халіп і іх сына Даніка. Гісторыя ціску ўладаў на гэтую сям’ю абляцела ўвесь свет. Можа, і добра, што Данька яшчэ не ўмее чытаць?..
Не нашкодзіць дзіцяці, рыхтуючы той ці іншы журналісцкі матэрыял, — адзін з галоўных этычных прынцыпаў, якім раяць кіравацца адмыслоўцы.
Яны падкрэсліваюць, што правы і інтарэсы кожнага канкрэтнага дзіцяці павінны быць абароненыя ў любым выпадку. Гэтыя правы павінныя стаяць вышэй за ўсё, у тым ліку за вырашэнне праблем дзяцінства.
Рыхтуючы журналісцкія матэрыялы на тэму дзяцінства, спецыялісты рэкамендуюць памятаць:
1. У дзяцей, як і ў дарослых, ёсць права на канфідэнцыйнасць і асабістае жыццё;
2. Дзіця мае права выказваць сваё меркаванне і быць выслуханым;
3. Ацаніць наступствы апублікавання матэрыялу пра дзіця могуць яго блізкія, а таксама спецыялісты, якія з ім працуюць (настаўнікі, урачы, псіхолагі і г.д.);
4. Калі існуе патэнцыйная пагроза жыццю ці здароўю (у тым ліку псіхалагічнаму) дзіцяці, то недастаткова проста змяніць яго імя. Важна таксама не публікаваць яго фотаздымкі, дакументы, якія б маглі яго ідэнтыфікаваць.
Што тычыцца фотаздымкаў, то ў многіх краінах Еўропы фотаздымкі дзяцей без дазволу дарослых забароненыя. Нават калі гэтыя фотаздымкі агульнай тэматыкі і ілюструюць не канкрэтных людзей, а праблему, з’яву ці падзею.
Асцярожна трэба падыходзіць і да інтэрв’ю з дзецьмі. Перад тым, як пачаць размову з непаўнагадовым, спецыялісты раяць дамовіцца пра некаторыя прынцыпы інтэрв’ю:
— Атрымаць дазвол на фота- і відэаздымкі (пажадана ў пісьмовым выглядзе і на простай, зразумелай дзіцёнку мове), які могуць даць бацькі (апекуны, настаўнікі) і сам непаўнагадовы;
— Даць магчымасць кансультацыі дзіцяці з дарослымі да пачатку інтэрв’ю (але, пажадана, не падчас яго);
— Атрымаць магчымасць весці размову
— Абавязкова патлумачыць дзіцяці, з якой мэтай і як будзе потым скарыстная гэтая размова.
Падчас інтэрв’ю педагогі і псіхолагі раяць быць з дзіцёнкам на адным узроўні, але не прымушаць яго глядзець журналісту ў вочы, бо гэта можа быць успрынята як псіхалагічны ціск, асабліва праблемнымі дзецьмі.
Акрамя таго, журналісту не варта прымушаць дзіця ўзгадваць цяжкія для яго рэчы, якія могуць нанесці шкоду псіхіцы непаўнагадовага. Але, калі такія ўспаміны вельмі неабходныя, варта параіцца з блізкімі дзіцёнка, педагогамі і псіхолагамі — у якой форме гэта лепш зрабіць.
Яшчэ адзін варыянт «здабыць» неабходную інфармацыю — лагодна і спакойна патлумачыць дзіцёнку, што ён знаходзіцца ў бяспецы, што складанасці ўжо ў мінулым, і зараз вам, журналісту, проста цікава, як такі маленькі чалавек змог справіцца з абставінамі.
Ні ў якім разе нельга называць імёнаў і прозвішчаў:
— дзяцей, хворых на СНІД;
—
— дзяцей, якіх абвінавачваюць ці ўжо асудзілі за здзяйсненне злачынства;
— дзяцей, якія з’яўляюцца ці з’яўляліся ўдзельнікамі ваенных канфліктаў,
Падрыхтоўка інтэрв’ю з дзецьмі нярэдка спакушае журналістаў на маніпуляцыі: «Стань тут, скажы вось гэта...». Зразумела, такія «хітрыкі» — далёкія ад прафесійнага падыходу.
З іншага боку, журналіст павінен памятаць, што і дзеці могуць быць вялікімі фантазёрамі і маніпулятарамі, таму, калі ёсць магчымасць праверыць інфармацыю, якую вы атрымалі ад дзіцяці, варта гэта зрабіць. Калі ж гаворка ідзе пра экстрэмальную жыццёвую сітуацыю, у якой праверка інфармацыі можа нашкодзіць непаўнагадоваму, рашэнне «
У любым выпадку, незалежна ад таго, ці паверыў журналіст словам дзіцяці, адмыслоўцы падкрэсліваюць: «Ні ў якім разе нельга хлусіць дзецям ці даваць ім пустую надзею!»
Стаўленне да непаўнагадовых герояў журналісцкіх матэрыялаў павінна быць такім жа паважлівым, як да дарослых. Але голас дзіцяці значна больш ціхі, чым галас дарослага, таму, каб яго пачуць, трэба мець добры прафесійны слых і няўхільна прытрымлівацца этычных прынцыпаў.
Спасылкі па тэме:
Абарона правоў дзяцей у СМІ. Даведнік для журналістаў, складзены самімі журналістамі