Рэкламнае агенцтва адмовілася супрацоўнічаць з недзяржаўнай газетай


Рэкламнае агенцтва "Аранжавы дэльфін" адмовілася размясціць рэкламную прадукцыю недзяржаўнай газеты "Мясцовы час" (ААТ "Выдавецкі дом "Інтэкс-прэс") на тумбах аб'яваў і ў аўтобусах Пінска пад час падпісной кампаніі ў чэрвені.

Рэкламнае агенцтва "Аранжавы дэльфін" адмовілася размясціць рэкламную прадукцыю недзяржаўнай газеты "Мясцовы час" (ААТ "Выдавецкі дом "Інтэкс-прэс") на тумбах аб'яваў і ў аўтобусах Пінска пад час падпісной кампаніі ў чэрвені. Пасля пераліку Выдавецкім домам грошай РА "Аранжавы дэльфін" (якое з'яўляецца манапалістам на рынку размяшчэння рэкламы ў аўтобусах і на афішных тумбах у Пінску) нечакана адмовілася выконваць свае абавязкі.

У размове з начальнікам карпункта Віктарам Ярашуком прадстаўнік рэкламнага агенцтва заявіў, што гарадскія ўлады не рэкамендавалі размяшчаць рэкламу "Мясцовага часу" на падведамасных агенцтву плошчах.

Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"