НДТРК атрымала правы на рэтрансляцыю ў Беларусі НТВ


Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія атрымала ўсе правы на рэтрансляцыю на тэрыторыі РБ тэлеканалу НТВ і з 4 ліпеня пачне замяшчаць некаторыя яго праграмы ўласным матэрыялам.

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія атрымала ўсе правы на рэтрансляцыю на тэрыторыі РБ тэлеканалу НТВ і з 4 ліпеня пачне замяшчаць некаторыя яго праграмы ўласным матэрыялам. Гэтую інфармацыю распаўсюдзіла 20 чэрвеня "Комсомольская правда в Белоруссии"; у той жа дзень гэтыя звесткі пацвердзіла кіраўніца прэс-службы НДТРК Святлана Краскоўская ў гутарцы з Радыё "Свабода".

"У адпаведнасці з дамовай, мы маем права замяшчаць пэўны прадукт НТВ. Але я хачу адзначыць, што асаблівых зменаў не прадбачыцца", - заявіла спн. Краскоўская. Журналісты падкрэсліваюць, што дагэтуль НТВ заставаўся адзіным буйным расійскім тэлеканалам, у чыю праграму беларускі бок не ўмешваўся (за выключэннем рэкламных блокаў). "Для пачатку беларускія тэлевізійшчыкі будуць замяняць "занадта крывавыя" расійскія серыялы. Ці дойдзе справа да замены "занадта крывавых" расійскіх навінаў - пакажа час", - піша з гэтай нагоды "КП в Белоруссии".

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"