На выставе "СМІ ў Беларусі" затрымана, па розных ацэнках, ад 10 да 20 чалавек


Больш за дзесятак маладых людзей было затрымана пры спробе правесці флэш-моб на выставе "СМІ ў Беларусі".

Больш за дзесятак маладых людзей было затрымана пры спробе правесці флэш-моб на выставе "СМІ ў Беларусі".

Каля 15.00 група моладзі паспрабавала ўвайсці ў будынак "Белэкспа", дзе мерылася разгарнуць і дэманстратыўна чытаць недзяржаўныя газеты каля стэндаў беларускіх тэлеканалаў і газеты "Советская Белоруссия". Большасць маладых людзей спынілі яшчэ каля ўваходу на выставу; некаторым усё ж удалося прайсці ў памяшканне і разгарнуць газеты, але там іх адразу ж затрымалі людзі ў цывільным. Затрыманых змясцілі ў аўтобус і звезлі з месца падзеяў.
Паводле відавочцаў, колькасць "людзей у цывільным" была такой, што, пакуль ішлі затрыманні, выстава больш нагадвала палігон для правядзення нейкай спецаперацыі.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"