Міністэрства інфармацыі назвала лепшай газетай "Советскую Белоруссию"


5 траўня Міністэрства інфармацыі назвала лаўрэатаў II Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ "Залатая літара". Уганараванне пераможцаў адбылося 5 траўня ў Палацы Рэспублікі.

5 траўня Міністэрства інфармацыі назвала лаўрэатаў II Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ "Залатая літара". Уганараванне пераможцаў адбылося 5 траўня ў Палацы Рэспублікі.

Лепшай грамадска-палітычнай газетай назвалі выданне прэзідэнцкай адміністрацыі "Советская Белоруссия", лепшай газетай для дзяцей і моладзі - "Знамя юности", лепшым грамадска-палітычным і літаратурна-мастацкім часопісам - "Беларусь. Belarus". У намінацыі "Лепшы рэпарцёр" пераможцай стала намесніца галоўнага рэдактара "Народнай газеты" Лідзія Перасыпкіна, лепшым фотакарэспандэнтам - Анатоль Кляшчук ("Звязда"). Гран-пры "Лепшы творчы праект года" атрымаў праект газеты "Рэспубліка" - спецвыпускі "Экстренный вызов" і "Ветеран". Усяго намінантамі "Залатой Літары" сталі 23 асобы.
Віншуючы пераможцаў, міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч адзначыў, што конкурс сведчыць пра рост прафесійнага ўзроўню СМІ і якасці друкаваных матэрыялаў. "Ён гаворыць пра тое, што колькасць журналістаў у рэспубліцы, якія маюць права прэтэндаваць на высокую ацэнку сваёй працы, расце ў згоду ў год", - сказаў ён.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
паводле БелТА