Журналісцкі конкурс<br>на лепшыя матэрыялы па экалагічнай праблематыцы


ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» у межах кампаніі «Журналісты за экалагічны дабрабыт» абвяшчае конкурс на лепшыя журналісцкія працы па экалагічнай праблематыцы.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» у межах кампаніі «Журналісты за экалагічны дабрабыт» абвяшчае конкурс на лепшыя журналісцкія працы па экалагічнай праблематыцы.

У рамках конкурсу вызначаныя пяць намінацый:

  • «Лепшая журналісцкая публікацыя» (эсэ, рэпартаж, фельетон);
  • «Лепшы аўдыёрэпартаж»;
  • «Лепшы відэарэпартаж»;
  • «Лепшы фотарэпартаж»;
  • «Лепшае журналісцкае расследаванне».

Умовы ўдзелу:

Конкурсныя працы маюць быць апублікаваныя ў друкаваным ці інтэрнет-СМІ/выдадзеныя ў эфір з пачатку 2009 г. да 15 лістапада 2009 г.

Журналісцкая
публікацыя (напрыклад: навіна, артыкул, інтэрв’ю, эсэ, рэпартаж,
фельетон) ці яе частка, якая скіроўваецца на конкурс, не павінная перавышаць аб’ём 8000 знакаў з прабеламі.

Аўдыё-відэарэпартаж ці яго частка, якая скіроўваецца на конкурс, па працягласці не павінная перавышаць 5 хвілін.

Фотарэпартаж, які прадстаўляецца на конкурс (ці яго частка) мае складацца не больш за 10 фотаздымкаў.

Кожны ўдзельнік можа накіраваць на конкурс не больш за 2 працы.

(Рэкамендуем дзеля ашчаджэння трафіку падаваць аўдыё-відэа-фотаматэрыялы ў архіваванай форме і ў найбольш распаўсюджаных ашчадных фарматах).

Працы трэба скіроўваць на электронны адрас baj@baj.by да 15.11.2009 (уключна) з пазнакай «На конкурс «За экалагічны дабрабыт».

Вынікі конкурсу будуць падведзеныя не пазней за снежань 2009 г.

Крытэры ацэнкі:

Падчас
ацэнкі конкурсных прац прафесійнае журналісцкае журы, склад якога будзе
зацверджаны Праўленнем ГА «БАЖ» не пазней як за месяц да падвядзення
вынікаў конкурсу, будзе асабліва ўлічваць такія чыннікі, як адпаведнасць
тэматыцы, мастацкі ўзровень, багацце і арыгінальнасць фактуры,
вастрыня, актуальнасць і навіна праблематыкі, адпаведнасць фармальным
патрабаванням
.

Аўтары найлепшых конкурсных прац будуць
адзначаныя ГА «БАЖ». Конкурсныя працы пераможцаў будуць размешчаныя ў
адмысловым нумары часопіса «Абажур», прысвечаным медыя-кампаніі
ГА «БАЖ» «Журналісты за экалагічны дабрабыт». Найлепшыя аўдыё- і
відэаматэрыялы будуць уключаныя ў прэзентацыйны дыск ГА «БАЖ»
па выніках кампаніі.

Найлепшыя фотапрацы будуць уключаныя ў
тэматычную фотавыставу ГА «БАЖ» у рамках кампаніі, якая будзе
прапанаваная да экспанавання нацыянальным і міжнародным журналісцкім і
экалагічным арганізацыям з мэтай прыцягнення ўвагі беларускай і
міжнароднай супольнасці да найбольш вострых экалагічных праблем
у краіне.