Праўленне БАЖ ухваліла праект Справаздачы пра дзейнасць арганізацыі за тры апошнія гады
30 траўня адбылося пашыранае паседжанне Праўлення ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
30 траўня адбылося пашыранае паседжанне Праўлення ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", на якім абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі арганізацыі да 6-га справаздачна-выбарчага з'езду.
Сябры Праўлення ўхвалілі праект Справаздачы пра дзейнасць арганізацыі з 2003 па 2006 гг., якая будзе прэзентаваная на з'ездзе, а таксама абмеркавалі прыярытэтныя накірункі працы БАЖ на бліжэйшыя гады і змены ў Статут.
Нагадаем, што 11 траўня Рада арганізацыі вырашыла, што з'езд мае прайсці 2 чэрвеня ў Мінску. Зараз ідзе вылучэнне дэлегатаў.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў