Вадзім Доўнар чакае суда


Сёння карэспандэнта расійскай газеты "Коммерсантъ", беларускаага журналіста Вадзіма Доўнара будуць судзіць.

Сёння карэспандэнта расійскай газеты "Коммерсантъ", беларускаага журналіста Вадзіма Доўнара будуць судзіць. Раніцай ён прыйшоў у Ленінскі РУУС, дзе яму паведамілі, што матэрыялы яго адміністратыўнай справы накіраваная ў суд Ленінскага раёна Мінска, і загадалі чакаць машыну, якая адвязе яго на суд. Журналіста абвінавачваюць у дробным хуліганстве (арт. 156 КоАП).

Вадзіма Доўнара затрымалі 21 красавіка каля 13.00 у цэнтры Мінска, калі ён са знаёмым ішоў па вуліцы К. Маркса, накіроўваючыся ў інтэрнэт-кавярню. Людзі ў цывільным, якая стаялі ля ўваходу ў прэзідэнцкую рэзідэнцыю, выклікалі машыну з супрацоўнікамі АМАПу. В. Доўнара і яго спадарожніка затрымалі і даставілі ў Ленінскі РУУС Мінска. Журналіста пратрымалі ў міліцыі некалькі гадзін, і толькі каля 18.00 выклікалі да следчага, дзе склалі пратакол аб тым, што ён нібыта зневажаў кіраўніка дзяржавы. Пасля гэтага В. Доўнара зноў накіравалі ў камеру, забраўшы рэмень і матузкі ад абутку. Праз некаторы час яму прад'явілі іншы пратакол, у якім яго звінавачвалі ў парушэнні грамадскага парадку. Затым журналіста адпусцілі, загадаўшы з'явіцца ў Ленінскі РУУС 24 красавіка. Але ў той дзень яго візіт у РУУС быў безвыніковым: дакументы па яго справе былі яшчэ не гатовыя, і журналісту загадалі прыйсці паўторна праз 2 дні.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"