Калегі Веранікі Чаркасавай вылучаюць новую версію яе забойства
10 красавіка на сайце “Беларускі партызан” з’явіўся артыкул пад назвай “Цана жыцця (новая версія прычын забойства Веранікі Чаркасавай)”, аўтарства якога належыць Творчай майстэрні “Агенцтва журналісцкіх расследаванняў“. Калегі Веранікі вылучаюць новую версію яе забойства. “У адрозненні ад следчых, за мінулы год журналісты... змаглі здабыць новыя факты, якія ўказваюць на тое, што забойства Веранікі магло быць звязана з яе прафесійнай дзейнасцю”, - гаворыцца ва ўступнай частцы публикацыі.
Па меркаванні аўтараў артыкула, Вераніка, сама таго не ўсведамляючы, магла трапіць на самы гарачы край барацьбы паміж дзвюма кланавымі групаўкамі краіны. Гаворка ідзе пра вайну, якая разгарнулася вакол кантролю над гомельскім заводам па вытворчасці він (які цяпер належыць ТАА “BST ltd”), які знаходзіцца на стадыі банкруцтва. Аўтары публікацыі “Цана жыцця” лічаць, што Вераніка магла валодаць інфармацыяй, апублікаванне якой пагражала аднаму з канфліктуючых бакоў стратай вялікіх грошай.
Цалкам журналісцкае расследаванне “Цана жыцця” можна прачытаць ТУТ
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"