Гродзенскі журналіст асуджаны на 6 сутак
Гродзенскі журналіст, супрацоўнік інтэрнэт-сайту www.pahonia.promedia.by Аляксей Салей асуджаны на 6 сутак адміністратыўнага арышту за "дробнае хуліганства".
Гродзенскі журналіст, супрацоўнік інтэрнэт-сайту www.pahonia.promedia.by Аляксей Салей асуджаны на 6 сутак адміністратыўнага арышту за "дробнае хуліганства". Пра гэта паведаміў калегам ён сам, патэлефанаваўшы ў рэдакцыю 27 сакавіка пасля суда (у 10.28).
Дзяжурны Ленінскага РАУС паведаміў калегам А. Салея, што ён будзе знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Гродна да 30 сакавіка.
А. Салея затрымала міліцыя ўвечары 24 сакавіка на вакзале, калі ён збіраўся ехаць у Мінск.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"