Збіты журналіст “Wall street journal”


Стала вядома імя амерыканскага журналіста, які пацярпеў пад час акцыі ў Мінску 25 сакавіка.

Стала вядома імя амерыканскага журналіста, які пацярпеў пад час акцыі ў Мінску 25 сакавіка. Паводле радыёстанцыі “Эхо Москвы”, гэта Алан Каллісан, супрацоўнік "Wall street journal” (ЗША). Са спасылкай на «Інтэрфакс» радыёстанцыя заяўляе, што ў яго «нязначныя траўмы». Паводле амерыканскай амбасады, журналіст у хуткім часе пакіне Беларусь.

Ранней БелаПАН паведаміў, што амерыканскі журналіст быў збіты ў цэнтры Мінска (каля ГУМа) яшчэ да пачатку мітунгу ў скверы Я. Купалы.