Затрыманы прэс-сакратар А.Мілінкевіча Павел Мажэйка


Як паведаміла Радыё "Свабода" жонка Аляксандра Мілінкевіча Іна Кулей, у Мінску міліцыя затрымала аўтамашыну, у якой знаходзіўся прэсавы сакратар Аляксандра Мілінкевіча Павел Мажэйка з узмацняльнай апаратурай, што выкарыстоўвалася падчас мітынгу ў скверы Янкі Купалы.

Як паведаміла Радыё "Свабода" жонка Аляксандра Мілінкевіча Іна Кулей, у Мінску міліцыя затрымала аўтамашыну, у якой знаходзіўся прэсавы сакратар Аляксандра Мілінкевіча Павел Мажэйка з узмацняльнай апаратурай, што выкарыстоўвалася падчас мітынгу ў скверы Янкі Купалы. Аляксандр Мілінкевіч і Іна Кулей накіраваліся ў Цэнтральны райаддзел міліцыі, куды павезлі затрыманага.