БТ прынесла на плошчу пустыя бутэлькі і порначасопісы?
Па сведчаннях журналістаў, у момант разгону намётавага лагеру на Кастрычніцкай плошчы ўначы з 23 на 24 сакавіка практычна не было тэлекамер.
Па сведчаннях журналістаў, у момант разгону намётавага лагеру на Кастрычніцкай плошчы ўначы з 23 на 24 сакавіка практычна не было тэлекамер. "Своечасова" прыбыло на месца падзеяў толькі БТ - не толькі з камерамі і мікрафонамі, але і з пустымі бутэлькамі і порначасопісамі.
Як распавядаюць відавочцы начных падзеяў, каля 3 гадзін нехта з прысутных міліцыянтаў загадаў: "Журналісты - 50 метраў убок!". Большасць прадстаўнікоў прэсы пакінула кальцо, і тады міліцыя і АМАП акружылі намётавы гарадок, запусціўшы ў яго толькі БТ. З вынікамі праведзеных здымкаў, відавочна, можна будзе азнаёміцца ў вечаровых выпусках праграм навінаў і чарговых прапагандысцкіх "тэлесерыялах".
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"