Журналістам не давалі здымаць штурм


Пад час штурму лагеру на Кастрычніцкай плошчы міліцыя абкружыла машыны (грузавікі, у якія змяшчалі затрыманых)

Паводле Радыё "Свабода"

Пад час штурму лагеру на Кастрычніцкай плошчы міліцыя абкружыла машыны (грузавікі, у якія змяшчалі затрыманых): як мяркуюць відавочцы - для таго, каб прадухіліць доступ фота- і тэлежурналістаў з камерамі. Увогуле, умовы працы журналістаў былі вельмі складанымі: прадстаўнікоў прэсы выціснулі за два ланцугі міліцэйскага кардону, і на такой адлегласці было цяжка фатаграфаваць штурм, - перадае Радыё "Свабода". Журналістаў пусцілі за кардон толькі пасля таго, як штурм скончыўся (каля 3.35).