Антона Тараса асудзілі на 11 сутак арышту. Алену Лукашэвіч аштрафавалі
11 сутак адміністратыўнага арышту для Антона Тараса і штраф памерам у 2 базавыя велічыні для яго маці Алены Лукашэвіч за "дробнае хуліганства" - такія пакаранні вызначылі сёння мінскія суды сябрам ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
11 сутак адміністратыўнага арышту для Антона Тараса і штраф памерам у 2 базавыя велічыні для яго маці Алены Лукашэвіч за "дробнае хуліганства" - такія пакаранні вызначылі сёння мінскія суды сябрам ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Справу А. Тараса разглядаў суд Ленінскага раёна, а А. Лукашэвіч - суд Кастрычніцкага раёна.
23 сакавіка раніцай іх затрымалі па дарозе з Кастрычніцкай плошчы. У 10.20 А. Лукашэвіч размаўляла па тэлефоне з мужам, журналістам Віталем Тарасам. Пасля гэтага сувязь з імі знікла. Толькі пасля 14.00 стала вядома, што Алена Лукашэвіч і Антон Тарас знаходяцца ў спецпрымальніку-размеркавальніку на Акрэсціна.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"