Затрыманы Андрэй Дынько


Сёння каля 10-й гадзіны раніцы ў Мінску быў затрыманы галоўны рэдактар "Наша нівы" Андрэй Дынько.

Сёння каля 10-й гадзіны раніцы ў Мінску быў затрыманы галоўны рэдактар "Наша нівы" Андрэй Дынько. Яго затрымалі, калі ён выходзіў з аўтобуса на Кастрычніцкай плошчы, на якой усю ноч прастаялі людзі з намётамі (сёння раніцай там заставалася некалькі соцень чалавек). Паводле папярэдняй інфармацыі, у руках у журналіста была торба, у якой ён нёс прадукты харчавання для ўдзельнікаў акцыі. Пакуль месцазнаходжанне А. Дынько дакладна невядома, аднак калегі выказваюць меркаванне, што ён быў дастаўлены ў бліжэйшае аддзяленне міліцыі. Туды зараз скіраваліся прадстаўнікі БАЖ.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"