У.Навумаў параіў журналістам, што хочуць працаваць на плошчы, апрануць шлемы
Міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў кажа, што міліцыя адвядзе месца для прэсы на прыступках ДК Прафсаюзаў на Кастрычніцкай плошчы.
Міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў кажа, што міліцыя адвядзе месца для прэсы на прыступках ДК Прафсаюзаў на Кастрычніцкай плошчы. Пра гэта ён паведаміў журналістам "Комсомольской правды в Белоруссии" 19 сакавіка.
"Паставім тут прэс-сакратара, і будуць працаваць", - зазначыў ён, дадаўшы, што "наогул пісаць трэба пра ўсё добрае, што адбываецца ў краіне". На пытанне журналістаў "КП", што будзе, калі яны пойдуць на плошчу, міністр зазначыў: "Вы ж бачылі, што адбывалася ў Францыі, там журналісты ў шлемах працуюць. Вось апранайце шлем і ідзіце на плошчу..."
У Навумаў таксама сказаў, што агароджы па перыметры плошчы не будзе, і закрываць яе міліцыя "пакуль не збіраецца".
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"