Новае затрыманне "Народнай волі"
Сёння ўначы быў зноў затрыманы наклад (50 000 асобнікаў) "Народнай волі", які везлі ў Мінск са Смаленскай "Друкарні Міхайлава".
Сёння ўначы быў зноў затрыманы наклад (50 000 асобнікаў) "Народнай волі", які везлі ў Мінск са Смаленскай "Друкарні Міхайлава". Затрыманая газета зноў дастаўленая ва Ўпраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.
Як паведаміў прэс-службе БАЖ Іосіф Сярэдзіч, рэдакцыя паўторна надрукавала здвоены №№ 44-45 "Народнай волі", у якім быў змешчаны поўны тэкст выступу кандыдата А. Казуліна па БТ 2 сакавіка.
Паводле галоўнага рэдактара, разбірацца з гэтым інцыдэнтам ён будзе ўжо ў панядзелак.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"