Арганізацыя "РЭПАРЦЁРЫ БЕЗ МЕЖАЎ" - АПЕРАТЫЎНАЕ ЖУРНАЛІСЦКАЕ РАССЛЕДАВАННЕ
БЕЛАРУСЬ
"Уціск інфармацыйных медыяў з боку афіцыйных структураў"
Зважаючы на ўзрастанне напружанасці ў Беларусі за тры дні да прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 19 сакавіка 2006 г., Рэпарцёры без межаў распаўсюдзілі справаздачу, у якой выклалі факты ўціску незалежных беларускіх і замежных журналістаў, а таксама апазіцыйных актывістаў з боку дзяржаўных структураў, падначаленых прэзідэнту А. Лукашэнка.
Справаздача грунтуецца на звестках, сабраных падчас наведвання дэлегацыяй "Рэпарцёраў без межаў" Менску з 2 па 7 сакавіка 2006 г. Падчас паездкі эксперты "Рэпарцёраў без межаў" сустракаліся з прадстаўнікамі незалежных СМІ, арганізацыяў, якія займаюцца абаронай правоў прэсы, а таксама з актывістамі апазіцыйных рухаў, якія знаходзяцца пад пільным наглядам беларускіх урадавых структураў.
Напрацягу 12 год свайго панавання рэжым Лукашэнкі амаль знішчыў незалежную прэсу і цалкам зруйнаваў апазіцыйныя СМІ. Паводле Лукашэнкі інфармацыйныя СМІ з'яўляюцца "галоўным сродкам прасоўвання ідэалогіі й падмуркам дзяржавы".
Дзяржаўная прапаганда стала ўзводзіць паклёп на незалежныя СМІ, называючы іх "нячэснымі". Змагаючыся за чацвёрты тэрмін свайго прэзідэнцтва, А. Лукашэнка ўсталяваў практычна поўны кантроль над прэсай і мэтанакіравана ўціскае сваіх апанентаў.
Як мінімум чатыры замежныя журналісты былі вытураныя з Беларусі напрацягу гэтага года. Чатыры іншыя журналісты з Украіны і Польшчы былі арыштаваныя 12-15 сакавіка і былі засуджаныя на 5 - 10 дзён турэмнага зняволення. У той жа час, прынамсі дзесяць замежных рэпарцёраў, якія жадаюць наведаць Беларуст падчас выбараў, усё яшчэ чакаюць на візы.
2 сакавіка каля дзевяці журналістаў былі арыштаваныя і збітыя паліцыянтамі ў цывільным асвятлення арышту апазіцыйнага кандыдата Аляксандра Казуліна.
Каля 57 тысячаў паасобнікаў незалежнай газеты "Народная воля" былі сканфіскаваныя 13 сакавіка, праз тыдзень пасля затрымання 250.000 паасобнікаў адмысловага выпуску гэтай газеты з інфармацыяй пра апазіцыйнага кандыдата Аляксандра Казуліна.
Адначасова 13 сакавіка расійская друкарня абвясціла пра скасаванне дамоваў з незалежнымі беларускімі газетамі, якія асвятлялі перадвыбарчыя праграмы апазіцыйных кандыдатаў.
Адэпты савецкіх метадаў КДБ, беларускія спецслужбы абвясцілі 16 сакавіка пра раскрыццё спробы дзяржаўнага перавароту ў Беларусі, нібыта спланаванага з дапамогай ЗША.
---
Анабэль Аркі (Annabelle Arki)
Каардынатар Аддзелу Еўропы і краінаў былога СССР/ Рэпарцёры без межаў
5, rue Geoffroy Marie, 75009 Paris
Tel . + (33) 1 44 83 84 67
Fax + (33) 1 45 23 11 51
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"