А.Казулін падаў у суд скаргу на БТ
Кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін звярнуўся ў суд Маскоўскага раёна г. Мінска са скаргай на неправамоцныя дзеянні ЦВК і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі (НДТРК). Паведамленне пра гэта змешчана на сайце кандыдата. Нагодай для звароту стала скарачэнне яго перадвыбарных выступаў 2 і 6 сакавіка, што, па меркаванні А. Казуліна, сведчыць пра грубае парушэнне яго права як кандыдата ў прэзідэнты выкарыстоўваць дзяржаўныя СМІ ў межах выбарчай кампаніі.
А. Казулін заяўляе, што скарачэнне яго тэле- і радыёвыступаў ёсць замахам на яго правы як грамадзяніна і кандыдата ў прэзідэнты. Ён просіць суд прызнаць незаконнымі дзеянні старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, якая не прыняла захадаў для кантролю выканання заканадаўства аб выбарах і ліквідацыі парушэнняў, дапушчаных старшынём НДТРК. Ён таксама патрабуе абавязаць ЦВК і старшыню НДТРК А. Зімоўскага ў трохдзённы тэрмін забяспечыць яму магчымасць паўторна выступіць па дзяржаўным радыё і тэлебачанні Рэспублікі Беларусь, прадаставіўшы адпаведна 7 хвілін радыё- і 9 хвілін тэлеэфіру.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"