У БАЖы адбудзецца прэс-канферэнцыя па сітуацыі вакол "Народнай волі"


Сёння ў 11.00 у офісе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" адбудзецца прэс-канферэнцыя з нагоды сітуацыі, што склалася вакол "Народнай волі". 3 сакавіка ўвечары ў раёне Дуброўна быў затрыманы спецвыпуск газеты, прысвечаны мінскім падзеям 2 сакавіка: інцыдэнту са збіццём Аляксандра Казуліна, а таксама сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі. Раніцай 6 сакавіка сітуацыя заставалася без зменаў: затрыманы наклад знаходзіўся ў міліцыі.