ЦВК вызначыў парадак акрэдытацыі журналістаў у Інфармацыйным цэнтры 19-20 сакавіка
28 лютага Цэнтрвыбаркам зацвердзіў Парадак акрэдытацыі супрацоўнікаў беларускіх СМІ для працы ў Інфармацыйным цэнтры ЦВК на выбарах 19-20 сакавіка г.г.
Прыём дакументаў на акрэдытацыю будзе весціся з 6 сакавіка па 17 сакавіка 2006 г. (17 сакавіка 2006 г. - да 13.00) у Нацыянальным прэс-цэнтры РБ па адрасе: г.Мінск, вул.Кастрычніцкая, 5, п.330.
Для атрымання акрэдытацыі СМІ павінна прадаставіць арыгінал пісьмовага звароту на адрас ГУ "Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь" на афіцыйным бланку за подпісам кіраўніка СМІ. Сродак масавай інфармацыі можа хадайнічаць аб акрэдытацыі не больш як трох штатных супрацоўнікаў.
Цалкам тэкст "Парадку акрэдытацыі" можна знайсці ТУТ