У прэс-тур са сплавам на байдарках запрашае Лунінецкая філія ГА “БАЖ”
Чацвёрты байдарачны прэс-тур мае адбыцца 26-27 чэрвеня 2015 года.
Фота з прэс-тура 2014 г.
Спачатку ўдзельнікі прэс-тура пераправяцца на пароме з лунінецкага боку Прыпяці на бок Столінскага раёна, дзе пазнаёмяцца з працай візіт-цэнтра “Сярэдняя Прыпяць” і жыхарамі вескі Кораб'е, што знаходзіцца акурат на ўзбярэжжы.
Падчас прэзентацыі “Ізумрудная сетка”* ўдзельнікі даведаюцца:
- у чым карысць Ізумруднай сеткі для аховы прыроды;
- якія рэкі (поўнасцю ці часткова) будуць у яе ўключаны;
- з якімі праблемамі сутыкаюцца прыродаахоўныя арганізацыі пры стварэнні адзінай сеткі.
Перад сплавам адбудзецца інструктаж. У часе сплаву ўдзельнікам давядзецца праявіць і фізічны, і журналісцкі спрыт, каб рухацца па зададзеным маршруце на байдарках, паспяваючы заўважаць прафесійным вокам адметнасці Палесся.
Начлег запланаваны на аграсядзібе “Прыпяцкі плёс”. Там жа адбудзецца і падвядзенне вынікаў прэс-тура.
Больш падрабязную праграму і інструкцыі дашлюць непасрэдна ўдзельнікам.
Колькасць месцаў абмежаваная. Апошні тэрмін падачы заявак – 22 чэрвеня.
Абавязковая ўмова – мінімум 2 публікацыі па выніках прэс-тура ад кожнага ўдзельніка.
Заяўкі накіроўвайце старшыні Лунінецкай філіі ГА “БАЖ” Святлане Гарда на e-mail sgarda69@gmail.com, тэл. 8-(029)-3404096.
Для даведкі:
*Ізумрудная сетка, альбо “Эмеральд” (ад англ. „Emerald” – ізумруд, смарагд) – сукупнасць прыродаахоўных тэрыторый, якія ўтвараюць адзіную экалагічную сетку. Ізумрудная сетка афіцыйна зацверджана Саветам Еўропы ў 1996 годзе ў межах Бернскай канвенцыі. Праца па складанні спісу аб’ектаў Ізумруднай сеткі павінна быць скончана да канца 2015 года.
На гэтую ж тэму: