Жанна Літвіна: Буду гаварыць пра непераадольныя праблемы


Былая кіраўніца Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна будзе ўдзельнічаць у працы першай канферэнцыі СМІ “Усходняга партнёрства”, якая пройдзе ў Рызе 21 траўня. У яе запланавана сяміхвіліннае выступленне ў межах форуму.

„Я буду гаварыць пра тыя непераадольныя праблемы для беларускіх журналістаў, у тым і праблемы, якія закранулі Беларускае Радыё Рацыя”, – сказала Жанна Літвіна. - Збіраюся назваць і выпадак, звязаны з з атрыманнем інтэрнэт-рэсурсам www.racyja.com афіцыйнага ліста за подпісам міністра інфармацыі, у якім выяўлена парушэнне закона аб СМІ і паведамляецца пра магчымае папярэджанне і пра тое, што сайт можа быць заблакаваны. А гэта наўпрост парушае Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, падпісаны Беларуссю”.

Ад Міністэрства інфармацыі ў мерапрыемстве паўдзельнічае намеснік начальніка ўпраўлення прававой і кадравай работы ведамства Юрый Бябешка.

Адкрыюць першую канферэнцыю СМІ «Усходняга партнёрства» выступленні спікера Латвійскага соймуі Інары Мурніеце, еўракамісара па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах па пашырэнні Ёханеса Хана ды камісара Рады Еўропы па правах чалавека Нілса Мужніекса і прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуньі Міятавіч.