Cёння – з’езд ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”


Больш за восемдзесят дэлегатаў прымуць удзел у 9-м з’ездзе ГА “БАЖ”, абяруць новае кіраўніцтва, абмяркуюць сучасны стан беларускай журналістыкі і зацвердзяць стратэгію працы на бліжэйшыя тры гады.

У студзені-красавіку бягучага года сходы па вылучэнні дэлегатаў на з’езд у тых рэгіёнах краіны, дзе працуюць сябры арганізацыі, створаныя філіі і суполкі, а таксама ў многіх рэдакцыйных калектывах.

На справаздачна-выбарчым з’ездзе перад дэлегатамі будзе стаяць задача ацаніць дзейнасць арганізацыі з часу мінулага з’езда, абмеркаваць выклікі і перспектывы для працы журналістаў у нашай краіне.

Вялікая ўвага будзе нададзеная праблемам доступу да інфармацыі, захаванню стандартаў прафесійнай дзейнасці, канвергентнасці медыя.

Апроч гэтага, згодна са статутам, дэлегаты з’езду абяруць кіраўніцтва арганізацыі на бліжэйшыя тры гады.

Па заканчэнні працы па неабходнасці адбудзецца брыфінг для журналістаў.

 

Справаздача пра дзейнасць арганізацыі ў 2012-2015 г.г.
Download (376.35 KB)