ГА “БАЖ” рыхтуецца да з’езду арганізацыі. Механізм і квоты вылучэння дэлегатаў


У рэгіёнах пачынаюць праходзіць сходы па вылучэнні дэлегатаў на з’езд, прызначаны на 24 красавіка. Тым часам, усе БАЖаўцы могуць правесці адпаведны сход і ў сваёй рэдакцыі або па месцы жыхарства.


Архіўнае фота аднаго з мінулых з'ездаў

Тэма правядзення ІХ з’езду ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” стала ключавой на пасяджэнні Праўлення арганізацыі 27 студзеня. Была даведзеная інфармацыя пра пачатак сходаў па вылучэнні дэлегатаў на з’езд у рэгіёнах і пра парадак іх правядзення.

Паводле рашэння Рады, вылучэнне дэлегатаў на з’езд адбываецца са студзеня па красавік на сходах філій арганізацыі ў рэгіёнах, а таксама на сходах сябраў ГА “БАЖ” па месцы працы альбо жыхарства.

Гэта азначае, што сябры арганізацыі, якія не стаяць на ўліку ў рэгіянальных філіях, могуць праводзіць адпаведныя сходы па месцы сваёй працы альбо жыхарства – у рэдакцыях, калектывах, у гарадах, дзе няма рэгіянальнай суполкі. Але пры гэтым чалавек мае права ўдзельнічаць у вылучэнні дэлегатаў толькі на адным сходзе.

Правядзенне сходаў афармляецца пратаколамі па наступным узоры, з рэгістрацыйным аркушам, якія перадаюцца ў папяровым выглядзе ў офіс ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” па адрасе: 220030 г.Мінск, вул. Камсамольская, 7, офіс 32, да 10 красавіка 2015 года.

Прадстаўніцтва дэлегатаў на з’езд вызначанае Радай па наступнай квоце:

- ад 5 – 10 сябраў ГА “БАЖ” – 1 дэлегат,

- ад 11 – 20 сябраў ГА “БАЖ” – 2 дэлегаты,

- ад 21 – 30 сябраў ГА “БАЖ” – 3 дэлегаты,

- і гэтак далей па аналогіі.

Апроч гэтага, статус дэлегатаў з’езду нададзены сябрам Праўлення, кіраўнікам Кантрольна-рэвізійнай камісіі і Камісіі па этыцы, а таксама кіраўнікам зарэгістраваных рэгіянальных філій ГА “БАЖ”.

Бліжэйшым часам на нашым сайце будуць апублікаваныя час і месца правядзення адпаведных сходаў у Мінску.

Апублікавана 21 студзеня 2015 г.

Рэгістрацыйны аркуш
Download (334.18 KB)

Узор пратакола
Download (261.65 KB)