Усьлед за «Логвінавым» амаль на мільярд аштрафанавае яшчэ адно выдавецтва


Штраф, які мусіць выплаціць «Кніжны клюб «Клюб аматараў кнігі», складае больш за 793 мільёны рублёў.

Разгляд справы прайшоў 19 студзеня. Суд выявіў адміністрацыйнае правапарушэньне, адказнасьць за якое прадугледжана часткай 2 артыкула 12.7 Адміністрацыйнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, — ажыцьцяўленьне прадпрымальніцкай дзейнасьці, калі ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі такая дзейнасьць зьяўляецца незаконнай ці забароненай, паведамляецца на сайце Вярхоўнага суда Беларусі.

Паводле рашэньня суда, «Кніжны клюб «Клюб аматараў кнігі» са жніўня па сьнежань 2014 году распаўсюджваў друкаваныя выданьні без адпаведнай дзяржаўнай рэгістрацыі ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У ходзе судовага паседжаньня прадстаўнік «Кніжнага клюбу «Клюб аматараў кнігі» прызнаў віну.

9 студзеня эканамічны суд Менску аштрафаваў прыватнае выдавецтва «Логвінаў» і пастанавіў канфіскаваць у яго прыбытак амаль на мільярд рублёў.

На гэтую ж тэму:

Суд пастанавіў канфіскаваць у кнігарні “ЛогвінаЎ” 961 мільён рублёў «незаконнага прыбытку»

Игорь Логвинов: Сегодня книгоиздатель в Беларуси отвечает перед законом больше, чем самогонщик