Сацыёлагі: У Беларусі рэзка вырас давер да незалежных СМІ


Сацыёлагі з Беларускай Аналітычнай Майстэрні ў снежні зафіксавалі рэзкі рост даверу да незалежных СМІ.

«Узровень даверу да незалежных СМІ вырас на 18% за месяц, з лістапада да снежня», — расказаў «Нашай Ніве» кіраўнік аналітычнага цэнтра, доктар сацыялагічных навук, прафесар Андрэй Вардамацкі.

Такі рост даверу, імаверна, звязаны з аб'ектыўным інфармаваннем пра эканамічную сітуацыю ў краіне і фінансавы крызіс на фоне маніпулявання інфармацыяй у лукашэнкаўскіх і расійскіх СМІ.