Віншуем калег з навагоднімі святамі! (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
Шаноўныя калегі! Збіраем і перадаем калядныя і навагоднія пажаданні адно аднаму! Не дамо сапсаваць нам настрою!
А значыць - будзьма моцнымі, упэўненымі, прафесійнымі, паслядоўнымі і салідарнымі! Будзьма разам!
Калі хочаце падзяліцца цёплымі словамі з калегамі праз нашу пляцоўку - дасылайце іх на press@baj.by і чытайце тут!
Юлія Катаржынская, каардынатарка Гродзенскай суполкі ГА "БАЖ":
Віншую са Святам!! Пазітыву і ўсяго добрага ў Новым годзе!
Здароўя і Поспехаў. Поспехаў і Любові. Творчасці і Свабоды!Радасці і нястрымнай весялосці! Каб Год казы стаў сапраўды сямейна цеплым!!
Ольга Косякова, журналист-фрилансер, Минск
Дорогие коллеги! С Новым годом и Рождеством Христовым!
Пусть сбудутся самые смелые мечты и реализуются самые амбициозные планы! И творческое настроение не покидает вас!!!
Аляксандр Тамковіч, Мінск
Віншую з годам Сіняй (альбо зялёнай) драўлянай казы (альбо авечкі)!!!
Здароўя, кахання, поспехаў і БОЖАЙ дапамогі!!! Жадаю, каб дубаломы, казлы і бараны сустракаліся выключна ў усходніх календарах!!!
Барыс Вырвіч, Магілёў
Ад сябе асабіста і ад усіх сяброў Магілёўскай філіі БАЖ віншую супрацоўнікаў нашага любімага цэнтральнага офіса і прэс-цэнтра са святам Божага нараджэння і надыходзячым Новым 2015 годам!
Здароўя, шчасця, добрага настрою, поспехаў у працы, ладу ў сям'і, усяго самага найлепшага ўсім Вам і Вашым блізкім! Няхай Новы 2015 год будзе добрым для нас усіх!
Уважаемые коллеги!
Гражданская Кампания "Наш Дом" поздравляет Вас с Новым 2015 годом и Рождеством!
Пусть в этом году исполнятся все мечты!
С уважением,
редакция
НАШ ДОМ
Беларусь
Уладзімір Дзюба, часопіс "Абажур"
Паводле Кітайскага календара нас чакае год Сіняй (Зялёнай) Драўлянай Казы (Авечкі). Тым часам у Беларусі з’явіўся свой сімвал: Птушкай 2015 года абвешчана вушастая сава (адпаведны конкурс правяла грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны»).
Традыцыйны «конкурс» напрыканцы года арганізавала і міжнародная праваабарончая арганізацыя Freedom House, далучыўшы Беларусь да краін «з несвабодным інтэрнэтам». Але хто мае вушы – чуе, хто мае вочы -- бачыць…
Пра вушастую саву ды парнакапытных
Уселася Сава Казе на рогі,
Адпачывае – праўда не ў нагах.
А нас чакаюць новыя дарогі,
Свой «непаўторны, беларускі шлях».
Па ім ішлі мы два дзесяцігоддзі.
Ці клыпалі -- з надзеяй на святло?!
Ды толькі 21-е стагоддзе
Заможнага жыцця не прынясло.
Дарагавізна. Праўда не ў пашане.
І журналісты церпяць пераслед.
Ды эканоміка ў непрытомным стане,
Ды «несвабодны беларускі інтэрнэт»…
Аднак, калегі, не губляйце веры
У справядлівасць, праўду і любоў,
Бо выкіне Сава з медыйнай сферы
Наглядчыкаў драпежных ды казлоў!
Белорусский союз дизайнеров
Дорогие друзья! Поздравляем Вас с Рождеством и наступающим Новым Годом! Счастливого и творческого 2015-го!
Мікола Канановіч, Слонім
Хай жыве й квітнее наш
На усіх адзіны БАЖ!
Дзякуй за віншаванні! Усіх вас таксама са святамі! І хай згінуць, хто нас не любіць!
Аляксандр Тамковіч, Мінск
Віншую са святлом Віфлеемскай зоркі, якая зрабіла наша жыццё больш светлым і ўтульным!
Здароўя, шчасця, кахання, поспехаў, натхнення, Божай ласкі!
Алесь Дзянісаў, журналіст-фрылансер, Гродна
Усіх калегаў са святамі!!! Толькі наперад!!!)))
Марына Харэвіч, журналістка газеты "Вечерний Гродно"
Шаноўныя калегі! Зычу нам сумленнага сэрца, трапных словаў ды чоткіх кадраў, паменей судоў ды нязгаснае надзеі! Ды цёплых святаў не з месца падзей ці перад маніторам, а сярод блізкіх!
Александр Саенко, фоторепортер (Гродно)
В наступающем году желаю коллегам, чтобы мы встречались в кафе, а не в судах.
Вітаўт Парфёненка, журналіст-фрылансер (Гродна)
Дарагія сябры! Хай Новы год прынясе вам памысных тэмаў, умераную колькасць сяброўскіх вечарын і цеплыню сямейнага агменю. Першы тост у Новым годзе я вып'ю за салідарнасць усіх свядомых беларусаў-нацыяналістаў. Жыве Беларусь!
Андрэй Мялешка, журналіст-фрылансер (Гродна)
Віншую калег-журналістаў з надыходзячымі Калядамі і Новым 2015 годам. Жадаю, каб кожны дзень прыходзіў з прыемнымі навінамі і цікавымі журналісцкімі матэрыяламі, каб былі адкрытыя суразмоўцы і пазітыўныя кадры ў калег-фотарэпарцёраў. Спадзяюся, 2015-ы стане годам шчырай супрацы і разумення!
Алена Шабуня, Віцебск
Шчыра віншую журналістаў, а таксама кожнага жыхара нашай Беларусі з днём нараджэння Іісуса Хрыста! Ну і з Новым годам! Жадаю, каб у кожны наступны дзень быў значна лепшы, чым папярэдні! Каб кожны дзень былі сапраўдныя прычыны для радасці! Каб гора і смутак, жабрацтва і хвароба, хлусня і беззаконне пакінулі нашу краіну!!!
Каманда Еўрапейскай федэрацыі журналістаў жадае ўсім цудоўнага 2015 года!
Шаноўныя калегі і сябры,
Віншуем Вас з надыходзячымі Калядамі ды Новым годам! Жадаем Вам добрага настрою, падтрымкі блізкіх, цяпла і веры ў свае сілы.
Добрых падзей і новых магчымасцей у 2015-м!
З павагай,
Каманда Офіса за дэмакратычную Беларусь
Comments: