ВІКТАР МАЛІШЭЎСКІ. НЕВЫНОСНАЯ ЛЁГКАСЦЬ НЫЦЦЯ

ВІКТАР МАЛІШЭЎСКІ. НЕВЫНОСНАЯ ЛЁГКАСЦЬ НЫЦЦЯ
3 снежня, 18.30, IMAGURU

Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”, Лятучы універсітет і “Беларусский журнал” запрашаюць на адкрытую лекцыю вядомага беларускага блогера Віктара Малішэўскага “Невыносная лёгкасць ныцця”.
Дзяржаўныя СМІ імкнуцца ствараць вобраз краіны, у якой хочацца жыць (атрымліваць асалоду ад стабільнасці, "Славянскага базару" і перамогаў беларускай прамысловасці). “Хачу жыць у той Беларусі, якую паказваюць па БТ” - кажа папулярны беларускі анекдот. А ці хоча хто-небудзь жыць у краіне, вобраз якой малююць незалежныя СМІ? Гібеючае пад гнётам дыктатуры грамадства, якое не ведае сваёй гісторыі і культуры, поўная “разруха ў галавах і прыбіральнях” ... Краіна, якую трэба шкадаваць. З якой хочацца бегчы.

З чаго пачынаецца сапраўдная журналістыка, як і чаму фармуецца менавіта такі вобраз Беларусі ў незалежных медыях і што ён у большай ступені “адлюстроўвае”? Існуючую рэчаіснасць? Устаноўкі і кваліфікацыю журналістаў і рэдактараў? Агульны стан і настроі “дэмакратычна арыентаванай супольнасці”?

Над гэтымі пытаннямі разважае ў сваёй лекцыі Віктар Малішэўскі.

Адкрытая лекцыя Віктара Малішэўскага "Невыносная лёгкасць ныцця" адбудзецца 3 снежня (серада) у бізнэс-клубе IMAGURU (Мінск, вул.Фабрыцыуса, 4, раён ст.метро "Інстытут культуры").
На сайце Лятучага універсітэта можна будзе далучыцца да анлайн-трансляцыі лекцыі.
Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Мерапрыемства пройдзе ў межах цыкла адкрытых лекцый "Галоўнае пытанне", першая частка якога была праведзена ў верасні-кастрычніку гэтага года. Калі ў "першым сезоне" пра "галоўныя пытанні" разважалі члены калегіума Лятучага універсітэта - інтэлектуалы, навукоўцы, даследчыкі, то ў гэта раз мы запрасілі да ўдзелу прадстаўнікоў адной з самых дынамічных і праблемных сфер сучаснасці - сферы медыя, сродкаў масавай інфармацыі і камунікацыі.

http://fly-uni.org/content/viktor-malishevskiy-nevynosimaya-legkost-nytiya