Карпункту “Еўрапейскага радыё для Беларусі” працягнулі акрэдытацыю


Адпаведная пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1046 размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пасведчанне аб адкрыцці ў Беларусі карэспандэнцкага пункта «Еўрапейскага радыё для Беларусі» працягнута да 10 лістапада 2015 года.

Нагадаем, што “Еўрарадыё” існуе ад 2005 года. У Беларусі карэспандэнцкі пункт станцыі афіцыйна працуе ад лістапада 2009 года. На сённяшні дзень акрэдытаваныя 10 журналістаў, галоўным рэдактарам карпункта з'яўляецца Віталь Зыблюк.