Прэзентацыя «Мовы» Віктара Марціновіча ў Гародні

Наша Ніва

Віктар Марціновіч і кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашаюць на прэзентацыю «Мовы 墨瓦» у Гародню і Лунінец!

Віктар Марціновіч, новы раман якога разышоўся літаральна за адзін тыдзень, наведае Лунінец і Гародню.

Прэзентацыі адбудуцца:

21 кастычніка ў 13.00 па адрасе: г. Лунінец, Лунінецкая цэнтральная раённая бібліятэка, вул. Фрунзэ, 12.

23 кастрычніка ў 19.00 па адрасе: г. Гародня, вул. Гараднічанская, 32А (Парафіяльны цэнтр парафіі Маці Божай Фацімскай).

Звяртаем увагу, што аўтар прыехаў у Беларусь толькі на некалькі дзён, і прэзентацыя – унікальная магчымасць непасрэдна пагутарыць з ім і задаць пытанні.