“Творчасць: паміж фантазіяй і падманам” – запрашаем!
Круглы па названай тэме пройдзе ў суботу 27 верасня ў Лунінцы.
Круглы стол ладзіць Лунінецкая філія ГА “БАЖ” пры ўдзеле сябраў Брэсцкай абласной філіі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і творчага клуба “Муза”.
Гэтае мерапрыемства – штогадовае, праходзіць сёлета ў пяты раз, – гаворыць старшыня філіі Святлана Гарда. – Раней у ім удзельнічалі творчыя асобы Берасцейшчыны, але на гэты раз мы вырашылі пашырыць межы і запрасіць і прадстаўнікоў філій ГА “БАЖ” з іншых рэгіёнаў”.
Наш час – эпоха інфармацыйных плыняў і, на жаль, інфармацыйных войнаў. Як творцы застацца сумленным ў няпросты час? Якія аб’ектыўныя крытэрыі сумленнасці? Дзе мяжа паміж мастацкім вымыслам і падманам? На гэтыя і іншыя тэмы запрашаюць паразважаць арганізатары.
Адбудзецца таксама літаратурна-мастацкая вечарына.
Кантактная асоба: Вадзім Жылко, vadim_ne67@mail.ru.
Заяўкі на ўдзел – да 23 верасня!