Сёння – 14-я гадавіна знікнення Дзмітрыя Завадскага
Журналісты не маюць права забывацца на лёс калег з трагічным лёсам. Мы павінныя нагадваць суграмадзянам пры тыя справы, кропка ў якіх яшчэ не пастаўленая.
7 ліпеня 2000 г. тэлеаператар, сябра ГА «БАЖ» Дзмітрый Завадскі знік пры нявысветленых абставінах па дарозе ў аэрапорт «Мінск-2».
Ён нарадзіўся 28 жніўня 1972 года.
З 1994 па 1997 гг. працаваў аператарам у пуле Аляксандра Лукашэнкі. Са студзеня 1997 г. перайшоў на Грамадскае расійскае тэлебачанне (“ОРТ”).
Вясной 1997 г. быў арыштаваны разам з журналістам ОРТ Паўлам Шараметам і абвінавачаны ў незаконным перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы падчас здымкаў рэпартажу пра яе празрыстаць і ўмоўна асуджаны на паўтара гады пазбаўлення волі.
З кастрычніка 1999 па май 2000 працаваў у Чачні, дзе разам з Паўлам Шараметам здымаў фільм «Чачэнскі дзённік».
7 ліпеня 2000 г. знік пры нявысветленых абставінах па дарозе ў аэрапорт «Мінск-2».
Па факце знікнення Дзмітрыя была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «забойства», аднак потым абвінавачанне было перакваліфікавана на «выкраданне і незаконнае пазбаўленне чалавека волі».
14 сакавіка 2002 г. Мінскі абласны суд прызнаў вінаватымі ў выкраданні Завадскага афіцэраў спецпадраздзялення МУС «Алмаз» Валерыя Ігнатовіча і Максіма Маліка (асуджаныя на пажыццёвае знявлоленне), былога курсанта Акадэміі МУС Аляксея Гуза (асуджаны на 25 гадоў пазбаўленя волі), а таксама грамадзяніна Сяргея Савушкіна (ужо выйшаў на волю).
Паводле абвінавачання, матывам злачынства сталася помста: маўляў, Завадскі публічна абвінаваціў Ігнатовіча ва ўдзеле ў вайне на баку чачэнскіх байцоў. Аднак ніхто з асуджаных не прызнаў сваёй віны ні па адным з эпізодаў.
27 лістапада 2003 г. суд Фрунзенскага раёна г. Мінска прызнаў зніклага журналіста памерлым. Між тым, цела Дзмітрыя Завадскага дагэтуль не знойдзена.
Спецыяльны дакладчык паліткамітэта Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Хрыстас Пургурыдэс, які ў 2004 годзе па выніках візіту ў Беларусь падрыхтаваў справаздачу «Зніклыя асобы ў Беларусі», патрабаваў адмысловага крымінальнага расследавання з мэтай высветліць магчымую спрычыненасць высокіх дзяржаўных чыноўнікаў да знікнення Завадскага.
З таго часу расследаванне па справе аб знікненні Завадскага некалькі разоў аднаўлялася — «у сувязі з наноў адкрытымі абставінамі» — і прыпынялася зноў — са спасылкай на «необнаружение безвестно исчезнувшего лица», аднак выніку не прынесла.
На гэтую ж тэму:
Аляксандр Тамковіч: «Зміцер быў чалавекам без пафасу»
Леанід Міндлін: “Спакойны Мінск аказаўся для Дзімы “гарачай кропкай” страшней за Чачню...”
Святлана Калінкіна: “Вялікі грэх – казаць, што гэтая справа расследаваная”
Дагэтуль невядомы лёс аператара ОРТ Дзмітрыя Завадскага
Дзмітрый Наважылаў: «З Дзімам было выключна камфортна працаваць»
Код банера (Зыходныя памеры банера 720х120 - можна самастойна мяняць, захоўваючы прапорцыю):
<object classid=clsid:D27CDB6E-AE6D-11cf-96B8-444553540000 width=700 height=117> <param name=movie value=http://baj.by/sites/all/themes/bajby/images/banners/720_120_zavad_ellast.swf> <param name=quality value=high> <param name=menu value=false> <embed src=http://baj.by/sites/all/themes/bajby/images/banners/720_120_zavad_ellast.swf quality=high type=application/x-shockwave-flash width=700 height=117> </embed> </object>