“Журналістыка на лецішчы” – у Алега Груздзіловіча
Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” працягвае наведваць лецішчы вядомых беларускіх журналістаў і гутарыць з імі пра грады, лес, працу і адпачынак. Чарговы наш герой – журналіст “Радыё Свабода” Алег Груздзіловіч.
Лецішча аднаго з самых вядомых карэспандэнтаў беларускай службы “Радыё Свабода” месціцца на поўнач ад Мінску. З'язджаем з мядзельскай трасы спачатку па бочную дарогу, а далей уязджаем у вароты. Ля іх сустракае і гаспадар.
Невялікі ўчастак у журналісцкім садовым таварыстве Алегу выдзелілі напрыканцы 1980-х, калі Груздзіловіч працаваў у “Знамени Юности”.
– Спачатку ад гэтых пагоркаў адмовілася адно ведамства, потым другое, і тады ўчасткі пад кантроль узяў Дом друку і аддаў журналістам. Абжываць участкі пачалі з карчавання пнёў і палення вогнішчаў. Не было нават дзе прысесці. А потым неяк разгарнулася і будаўніцтва...