Сойм Партыі БНФ

Шаноўныя калегі! Ласкава запрашаем на травеньскае паседжаньне Сойму Партыі БНФ: 24 траўня (субота), 11.30, сядзіба Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3)

Сярод пытаньняў ў парадку дня будуць абмяркоўвацца ўдзел і падрыхтоўка да палітычных кампаніяў 2015 году, правядзеньне чарговага справаздачна-выбарчага з'езду Партыі БНФ ды шэраг іншых надзённых тэмаў.

Удзельнікі Сойму таксама абмяркуюць падрыхтоўку да сьвяткаваньня 500-годзьдзя Бітвы пад Воршай.