Канцэрт праекта «Паэты жывуць у песнях»

Будзьма разам!
20 красавіка ў паб-клубе «Графіці» адбудзецца справаздачны канцэрт праэкта «Паэты жывуць у песнях» і прэзэнтацыя дыска.

Праэкт быў задуманы з мэтай звярнуць увагу на паэтычную спадчыну Беларусі, выклікаць жаданне да яе вывучэння і папулярызаваць вершы беларускіх класікаў праз музыку. Намі былі сабраны спевы, напісаныя на вершы беларускіх паэтаў: 24 выканаўцы даслалі нам свае песні, якія часам здзіўлялі спецыфічным бачаннем паэзіі і цікавай інтэрпрэтацыяй нашых класікаў. У выніку галасавання слухачоў і адзнакі журы з дасланых былі абраныя лепшыя песні, якія ўвойдуць на дыск. Дыск будзе прэзэнтаваны на канцэрце.

На канцэрце для Вас будуць граць:
* Фёдар “Дарафей” Жывалеўскі
* Сон-трава
* Сяргей Башлыкевіч
* Нельга забыць