Круглы стол па тэме: "Канфліктагеннасьць моўнай сытуацыі ў Беларусі ў новых геапалітычных умовах і досьвед Эўрапейскага Саюзу"

Асамблея НДА
Асамблея НДА запрашае да ўдзелу ў Круглым стале па тэме: "Канфліктагеннасьць моўнай сытуацыі ў Беларусі ў новых геапалітычных умовах і досьвед Эўрапейскага Саюзу", які пройдзе 16 красавіка з 14 да 17.30 у Арт Сядзібе (Інструмэнтальны завулак, д. 6, оф. 105).

У мерапрыемстве возьмуць удзел:

Алена Анісім. Эўрапейская падтрымка моўнай разнастайнасьці і міжнароднае моўнае права
Пётра Садоўскі. Моўныя прэтэнзіі, канфлікты, ярархіі. Эўрапейскі і беларускі гістарычны досвед
Вінцук Вячорка. Постімпэрская моўная спадчына ў Беларусі ды Ўсясьветная дэкларацыя лінгвістычных правоў
Валер Булгакаў. Дыглясія і білінгвізм у Беларусі. Інтэлектуальныя ды інстытуцыянальныя перадумовы русыфікацыі

Чакаецца ўдзел у дыскусіі лінгвіста Лявона Баршчэўскага, юрыста Гары Паганяйлы ды інш. Будуць выпрацаваныя практычныя рэкамэндацыі.

Да ўдзелу запрашаюцца лінгвісты, адукатары і ўсе зацікаўленыя.

Будзем удзячныя за цікаўнасьць да тэмы і распаўсюд інфармацыі.

--
З павагаю,
Прэс-служба Асамблеі НДА

Кантактная інфармацыя:
E-mail: preskantakt@belngo.info