Шоу-дэгустацыя «Гісторыя Беларусі на смак»
У Нацыянальным гістарычным музее 17 красавіка прэзентуюць кнігу «Лепшыя стравы беларускай кухні/The best dishes of Belarusian cuisine», якая выйшла на рускай і англійскай мовах.
Яе аўтар — эксперт старадаўняй беларускай кухні Алена Мікульчык — зацікавілася народнай кулінарыяй дзякуючы сваякам, якія цудоўна гатавалі. Яе бабуля Хадорка пражыла 102 гады і, вядома, паспела перадаць унучцы старадаўнія рэцэпты. Мікульчык дапоўніла іх матэрыяламі, якія запісала ў экспедыцыю.
Вынікі яе шматгадовых даследаванняў апублікаваныя ў кнізе «Лепшыя стравы беларускай кухні», дзе змешчаныя як рэцэпты страў, так і гісторыя іх паходжання.
На імпрэзе адбудзецца кулінарна-тэатралізаваны паказ «Тысяча гадоў беларускай кухні – ад паганскіх часоў да века крыналінаў», майстар-клас ад «Суполкі кухараў», дэгустацыя эксклюзіўных страў старадаўняй беларускай кухні і канцэрт зорак беларускай эстрады.
Прыходзьце на прэзентацыю кнігі 17 красавіка ў Нацыянальны гістарычны музей. Пачатак у 17.00, заканчэнне — у 21 гадзіну. Кошт квіткаў складзе BR20 тысяч.