Легендарны бард, актор і гумарыст Віктар ШАЛКЕВІЧ з новымі і лепшымі песьнямі да свайго 55-годдзя і да дня усіх закаханых!

15 лютага. 19:00
Палац культуры ім. Шарко
(вул. Уральская, 3)
легендарны бард, актор і гумарыст
Віктар ШАЛКЕВІЧ
з новымі і лепшымі песьнямі да свайго
55-годдзя і да дня усіх закаханых!

Квіткі ад 60 000 да 120 000.

Даведкі: 029-6490888

Ві́ктар Шалке́віч (нарадзіўся 9 лютага 1959
году ў Поразаве
Гарадзенскай вобласьці) — беларускі бард,
актор, паэт і шоўмэн. Вырас
на памежжы беларускай, жыдоўскай і
польскай культураў.

Віктар Шалкевіч сталы ўдзельнік
мерапрыемстваў, што ладзіць Польскі
Інстытут у Мінску.

Скончыў школу ў Поразаве, затым Беларускі
дзяржаўны
тэатральна-мастацкі інстытут у Менску (у
1980 годзе). Працаваў у
Гарадзенскім абласным драматычным тэатры
(1980—1987), выкладчыкам у
Гарадзенскай культасьветвучэльні
(1987—1990). З 1990 году працуе ў
тэатры лялек у Горадні.

«За частыя сустрэчы зь дзецьмі і
папулярызацыю сярод іх ведаў аб
тэатры» быў узнагароджаны міжнародным
Ордэнам усьмешкі, кавалерамі
якога зьяўляюцца Ян Павал II, Астрыд
Ліндгрэн, Стывэн Сьпілбэрг і
іншыя. Саркастычныя творы гарадзенца
станоўча ўспрымаюцца сучасьнікамі
як прыклад клясычнага гумару. Шалкевіч
зьяўляецца ляўрэатам
рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў
аўтарскай песьні, у тым ліку
«Басовішча-92», «Восень бардаў-93» (Польшча).
З канцэртамі выступае ў
Беларусі, Летуве, Нямеччыне, Польшчы,
Расеі, Украіне, Францыі, Чэхіі.
Тэксты песень перакладзены на ангельскую,
нямецкую, польскую,
украінскую і чэскую мовы.